НОВОСТИ

Мінздароўя і санэпідслужба ўзмацнілі кантроль за ўпарадкаванасцю

У Беларусі пачалі жорстка сачыць за санітарным станам тэрыторый. Мінздароўя і санэпідслужба ўзмацнілі кантроль за ўпарадкаванасцю. І калі раней за смецце маглі проста зрабіць заўвагу, то зараз — выпісваюць штрафы.
Вось завошта можна атрымаць кару:
  • Перапоўненыя кантэйнеры і смецце поруч з імі.
  • Нябытнасць накрывак на смеццевых баках.
  • Няўчасны вываз адкідаў.
  • Складаванне смецця ў неналежных месцах (нават старыя галіны).
  • Загрувашчанне прысядзібных тэрыторый.

Дарэчы, калі вы ў прыватнай хаце не косіце травы ці не прыбіраеце будаўнічага смецця — гэта таксама могуць зафіксаваць як парушэнне.

Колькі давядзецца заплаціць?
Штрафы немаленькія. Для звычайных грамадзянаў — да 1350 рублёў (30 базавых велічынь), для ІП — да 9 000 рублёў (200 базавых велічынь), а для юрыдычных асоб — да 22 500 рублёў (500 базавых велічынь). Асабліва калі парушэнні паўтараюцца ці іх у час не выпраўляюць.

Што кажуць лічбы?
З пачатку года санслужба правяла ўжо больш за 164 тысячы праверак. Парушэнні знайшлі на шточацвёртай тэрыторыі! За першыя тры месяцы 2026 года выпісана ўжо больш за 1100 штрафаў. Усяго ж дзякуючы праверкам атрымалася ліквідаваць больш 200 сметнішчаў і навесці парадак на 30 тысячах пляцовак.
2026-04-02 17:48