НОВОСТИ

Снова чаргі на маршруткі. Снова Dana Mall.

Цікава, што пасля публічнай увагі зверху чэргі зніклі… але ўсяго на месяц. А потам усё вярнулася назад. Чаму? Таму што праблемы не вырашылі сістэмна — яе проста часова «прыглушылі».
У Беларусі праблема з маршруткамі — не з-за пасажыраў і не з-за надвор'я. Яна з-за манаполіі і атсутнасці канкурэнцыі.

Што адбываецца цяпер? Маршруткі заціснуты рэгуляваннем, прыватнаму бізнесу складана працаваць, выходзіць на маршруты, абнаўляць транспарт. Дзяржпрадпрыемствы пры гэтым не спраўляюцца: транспарта бракуе, інтэрвалы вялікія, чэргі растуць. У выніку пакутуюць людзі.

А зараз паглядзім, як гэта працуе ў ЕЗ — без фантазій, на рэальных прыкладах.Польшча. Там дзяржава не стварае манаполіі. Яна: задае правілы, рэгулюе тарыфы, сочыць за бяспекай, але перавозкамі займаюцца прыватныя і муніцыпальныя аператары, якія канкуруюць міжсобку.
Вынік? Транспарт ходзіць часта, чэргаў няма, якасць вышэй, цэны — адэкватныя.

А што ў нас? Калі маршрут дрэннай — альтэрнатывы няма. Калі транспарт не прыйшоў — чакай. Калі чарга — «трывайце».

Гэта і ёсць галоўнае пытанне: чаму заміж развіцця канкурэнцыі ў нас працягваюць рабіць стаўку на неэфектыўную манаполію?

Прыватны бізнес здольны:
– хутчэй рэагаваць на попыт,
– выпускаць больш транспарта,
– канкураваць за пасажыра, а значыць — за якасць.

Дзяржава павінна рэгуляваць, а не выцясняць. Пакуль гэтага не будзе — чэргі ў Dana Mall нікуды не знікнуць. І праблема маршрутак будзе ўсплываць ізноў і зноў.
2025-12-22 14:09