Ураднікі будуць перадаваць вадаёмы Беларусі ў арэнду
Хутка рэкі і азёры можна будзе здаваць не толькі пад вуджэнне, як раней. Новы праект Воднага кодэкса дазволіць браць іх у арэнду для турызму, спорту і нават пляжнага адпачынку.
Што хвалюе людзей? Арэнда — гэта не значыць, што цябе не пусцяць да вады. Ураднікі абяцаюць: шлагбаўмы — толькі ад машын, а праход да вады — вольны. То бок, купацца, загараць, рыбачыць — можна. Нават калі вадаём арандаваны.
Але тут важнае «але»: мясцовыя ўлады зараз могуць забараніць купанне па-за пляжамі. І гэта ўжо абмяркоўваецца.
Яшчэ адзін момант: на прыватнай пляцоўцы зараз можна будзе мець толькі адну сажалку-копанка. Чаму? Суседзі скардзяцца: капаеш катлаван — у іншых перасыхаюць студні. Навукоўцы гэта пацвярджаюць.
Што гэта значыць на практыцы?
З аднаго боку — з'явяцца дагледжаныя пляжы, фундатары будуць укладацца ў берагі. З іншай — узнікае пытанне: хто і як будзе кантраляваць, каб доступу да вады не зачынялі?